Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы садок №17 г. Гомеля" ажыццяўляецца на падставе нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць іх дзейнасць, а менавіта дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

У нашай установе адукацыі функцыянуюць адукацыйныя паслугі, якія садзейнічаюць пашырэнню, раскрыццю магчымасцей, а таксама задавальненню індывідуальных патрэбнасцей кожнага выхаванца, з улікам зоны яго бліжэйшага развіцця ва ўмовах розных відаў дзейнасці.

Цэны на адукацыйныя паслугі на платнай аснове, якія аказваюцца ўстановай дашкольнай адукацыі, фарміруюцца на аснове планавых затрат, усіх відаў устаноўленых падаткаў і падатковых плацяжоў у адпаведнасці з падатковым і бюджэтным заканадаўствам.

Мэта аказання платных адукацыйных паслуг - правядзенне адукацыйнай, аздараўленча-прафілактычнай, мастацка-эстэтычнай работы з дзецьмі звыш вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі з улікам здольнасцей дзяцей і запытаў бацькоў.

  • Форма арганізацыі: падгрупа 8-10 чалавек
  • Частата правядзення: 1-2 разы на тыдзень
  • Перыяд працы: на працягу навучальнага года

У нашай установе дашкольнай адукацыі штогод арганізуецца работа наступных адукацыйных паслуг на платнай аснове:

Фотаматэрыялы

  • Дадатковыя заняткі
  • "Адаптацыйная група"
  • Пачынае працу з 1 сакавіка. Заняткі праводзіць вопытны педагог - Макаранка Таццяна Уладзіміраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі. Заняткі праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве з педагогам-псіхолагам першай катэгорыі Ермаковай Святланай Уладзіславаўнай і спецыялістамі ўстановы.
  • Дадатковыя заняткі
  • «Нехварэйка»
  • Адукацыйная паслуга фізкультурна-аздараўленчай накіраванасці праводзіцца кіраўніком фізвыхавання першай катэгорыі Раманчук Вольгай Вітальеўнай. Заняткі праходзяць у сучаснай і абсталяванай спартыўнай зале.
  • Дадатковыя заняткі
  • Харэаграфія («Непаседы» і «Праменьчыкі»)
  • Адукацыйныя паслугі мастацка-эстэтычнай накіраванасці праводзяцца вопытнымі музычнымі кіраўнікамі вышэйшай катэгорыі Аксюкоўскай Аленай Валянцінаўнай і Чачуновай Аленай Юр'еўнай. Для заняткаў абсталявана прасторная і сучасная музычная зала.
  • Дадатковыя заняткі
  • «Здаравейка»
  • Адукацыйная паслуга спартыўнай накіраванасці праводзіцца кіраўніком фізвыхавання першай катэгорыі, педагогам дадатковай адукацыі Раманчук Вольгай Вітальеўнай. Заняткі праходзяць у сучаснай і абсталяванай спартыўнай зале. Заняткі арганізаваны на бясплатнай аснове.